Вы здесь
Гомель - город идей
Наш універсітэт прыняў удзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных юбілею горада.
8 верасня ў святкаванне ўключылася студэнцкая і навучэнцкая моладзь Гомеля. Каля медыцынскага ўніверсітэта разгарнуўся “Горад ідэй”, дзе наша ВНУ была прадстаўлена на высокім узроўні.
Афіцыйныя дэлегацыі, якія ўзначальвалі старшыня аблвыканкама У.А. Дворнік і выконваючы абавязкі старшыні гарвыканкама А.М. Чысцік, пазнаёміліся з дасягненнямі ўніверсітэта ў розных напрамках дзейнасці.
Іх прадстаўлялі навуковая даследчая лабараторыя алімпійскіх відаў спорту факультэта фізічнай культуры (разам з нашымі студэнтамі-алімпійцамі),адукацыйная клініка “Жывое права” юрфака,пераможца рэспубліканскага конкурсу маладзёжных праектаў “100 ідэй для Беларусі” студэнтка фізічнага факультэта Яніна Каляда, студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя “Флора і расліннасць” біяфака і валанцёрскае аб’яднанне “Сябра дзяцей” гістарычнага факультэта.
А. Мартыненка
Добавить комментарий