Опрос

Какая область деятельности волонтёров на Ваш взгляд самая важная?
Обустройство дворов и уборка улиц
4%
Помощь престарелым, бездомным и инвалидам
31%
Защита животных и окружающей среды
15%
Борьба с наркоманией, распространением СПИДа, подростковой преступностью
15%
Пропаганда здорового образа жизни
4%
Организация благотоворительной помощи
31%
Всего голосов: 26

Баннеры

 


 



Сайт БРСМ


 


 

Вы здесь

Главная

VI рэспубліканская выстава "АРТ_АКАДЭМІЯ" – ”Сіні. Сугучнасць мар“

VI рэспубліканская выстава сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі ”АРТ_АКАДЭМІЯ“ (далей – рэспубліканская выстава) праводзіцца ў мэтах удасканальвання работы па мастацка-эстэтычнаму выхаванню студэнцкай моладзі, захавання беларускіх нацыянальных традыцый, прапаганды сучасных напрамкаў і лепшых узораў мастацкай творчасці, падтрымкі маладзёжных творчых ініцыятыў.
   Аснова выставы – манахромная экспазіцыя. Тэма-дэвіз VI рэспубліканскай выставы – ”Сіні. Сугучнасць мар“.
   Агульнаўніверсітэцкі этап праводзіцца з 11 сакавіка 2013 г па 20 красавіка 2013 года.
VІ рэспубліканская выстава праводзіцца ў маі-чэрвені 2013 года па адрасе: г.Мінск, пл. Кастрычніцкая,1, мастацкая галерэя ”Універсітэт культуры“.
 Рэспубліканская выстава праводзіцца ў намінацыях:
”Захаванне беларускіх нацыянальных традыцый“;
”Арыгінальнае раскрыццё тэмы“;
”Канцэптуальнасць і творчае рашэнне“;
”Дызайн і крэатыўная ідэя“;
”Цэласнасць і змястоўнасць вобраза“;
”Інавацыйная тэхніка выканання“;
”Творчая індывідуальнасць“.
Да ўдзелу ў рэспубліканскай выставе выставе прымаюцца работы калектыўнага і індывідуальнага выканання, якія выраблены ў розных відах і тэхніках выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці: жывапіс, графіка, скульптура, кераміка, мастацкая апрацоўка дрэва, роспіс па шкле, вырабы са скуры, роспіс па тканіне, бацік, бісерапляценне, мастацкая вышыўка, габелен, ткацтва, калекцыі мадэляў адзення, папяровая пластыка; напрамках сучаснай дыгітальнай творчасці: камп’ютэрны дызайн, фота- і відэаарт.
Фотаработы дасылаюцца ў друкаваным выглядзе і на электронных носьбітах.
      Патрабаванні да афармлення выставачных экспанатаў
1.      Заяўка с назвай работы, Ф.І.П. аўтара, факультэта, групы, кант. тэлефона.
2.      Прафесіянальнае афармленне экспанатаў (падрамнікі, рамы).
3.        Суправаджэнне экспаната этыкеткай, прыклеенай або прышытай з адваротнага боку работы, памерам 10 см х 5 см.
Узор этыкеткі:
”Мірскі замак“
Лучына Мікалай Пятровіч, 18 год
фізічны факультэт ,
ФТТ-32
+375 29 1234567
 
Конкурсныя работы прымаюцца да20красавіка па адрасу: вул.Савецкая, 104,
каб.4-10, корпус 4, тэл. 60-73-90.
 

Добавить комментарий

Filtered HTML

Plain text